Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Баранавіцкі раён

Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч нарадзіўся 27 верасня 1882 г. у в. Вялікія ЛукіНавагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці) у сям’і праслаўнага святара. У 1905 г. скончыў пяць класаў Мінскай духоўнай семінарыі, але не захацеў працягваць духоўную справу бацькі, абраў свецкае жыццё, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітета. У 1910 г. атрымаў дыплом гісторыка, працаваў настаўнікам у розных навучальных установах Вільні.

Аляксандр Мітрафанавіч Бабко нарадзіўся 12 лютага 1932 г. у в. Дуброўна Сталовіцкай гміны Баранавіцкага повета Навагрудскага ваяводства (цяпер Крошынскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. З дзяцінства Аляксандр далучыўся да цяжкай сялянскай працы, дапамагаў бацьку, Мітрафану Іосіфавічу Бабко, і маці, Марыі Аляксандраўне. Дзіцём перажыў нямецка-фашысцкую акупацыю (1941–1944). Пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў Чырвоную армію, загінуў на фронце ля г. Беласток восенню 1944 г.

Абрам Аронавіч Мацкоўскі нарадзіўся 20 чэрвеня 1917 г. у г. Клімавічы Магілёўскай губерні ў рабочай сям’і. Рана пачаў працоўную дзейнасць. З 1933 г.— машыніст на пладова-ягадным заводзе, мадэльшчык на мэблевай фабрыцы ў Клімавічах.

Антыфашысцкія арганізацыі, камітэты дзейнічалі на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі, пераважна ў заходніх абласцях — Беластоцкай, Брэсцкай і Баранавіцкай. Ствараліся камуністамі, камсамольцамі і беспартыйнымі актывістамі. Многія антыфашысцкія арганізацыі ўзніклі па ініцыятыве былых членаў КПЗБ перш за ўсё ў тых раёнах, дзе ў перыяд панавання Польшчы актыўна дзейнічала партыйнае падполле. Антыфашысцкай арганізацыі ўласцівы выразная структура, высокая арганізаванасць, канспірацыя, сувязь з шырокімі слаямі насельніцтва.

Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 г. у в. Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 г. скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 г.

Уладзіслаў Іосіфавіч Галубок (сапраўднае Голуб) нарадзіўся 15 мая 1882 г. на станцыі Лясная пад Баранавічамі Навагрудскага павета Мінскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і чыгуначніка. Дзяцінства і юнацтва прайшлі ў Мінску, дзе бацька працаваў слесарам дэпо. Бацька, Іосіф Тамашавіч Голуб, адрозніваўся свабодалюбівымі поглядамі, рана загінуў, засталіся шасцёра дзяцей. Уладзіславу, які быў старшым, давялося рана пачаць працаваць: з трынаццаці гадоў працаваў грузчыкам на чыгунцы, прыказчыкам ў краме, слесарам у дэпо. У 1906 г. здаў экстэрнам экзамены за курс гарадскога вучылішча.

Касцёл Святой Троіцы каталіцкі храм XV ст.у вёсцы Ішкалдзь Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Помнік архітэктуры ў стылі позняй готыкі, самы стары (з неперабудаваных) касцёл на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Аляксандр Уладзiмiравiч Руцкі нарадзіўся 27 студзеня 1932 г. у в. Бартнікі Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і селяніна. З дзяцінства вырашыў стаць урачом. Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1949 г. паступіў у Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, які скончыў у 1955 г.

Вадзім Іосіфавіч Пасюкевіч нарадзіўся 23 сакавіка 1932 г., у в. Зялёная Гарадзішчанскай гміны Навагрудскага павета (цяпер Гарадзішчанскага пасялковага савета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння сярэдняй школы год працаваў у сельскай школе настаўнікам.

Васіль Васільевіч Бушчык нарадзіўся 26 лютага 1952 г. у в. Вяршок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Сваю працоўную дзейнасць Васіль Бушчык пачаў у сямнаццаць гадоў: настаўнічаў у васьмігадовай школе, быў прызначаны дырэктарам Ляскоўскай пачатковай школы Баранавіцкага раёна.

Старонка 2 з 9